Закрыні́чча
Вёска на тэрыторыі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1,5 км на ўсход ад в. Боркі Баравіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 140 чалавек.
У час карнай аперацыі «Хрушч» 15 чэрвеня 1942 г. гітлераўцы загубілі 137 жыхароў і спалілі вёску (19 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Астанкі загубленых жыхароў пахаваны ў магіле ахвяр нацызму ў Борках.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» (у Борках).