pdf

ЗАЛАТУХІ

Дата стварэння: 29.09.2023 10:17:58

Дата змены: 11.09.2024 16:18:15


location Google location Yandex

Залатухі, вёска, Докшыцкі раён

ЗАЛАТУХІ, вёска, Докшыцкі раён

Памятнік і сімвалічныя надмагіллі на месцы знішчанай гітлераўцамі вёскі Залатухі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Залату́хі

Вёска на тэрыторыі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 3 км на паўночны захад ад в. Вярэнькі Параф’янаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 42 чалавекі.

У час карнай аперацыі 20 сакавіка 1943 г. гітлераўцы загубілі 42 жыхары і спалілі вёску (13 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы былой вёскі ў 1975 г. пастаўлены абеліск, які ў 2010 г. быў заменены новым помнікам. Побач устаноўленыя сваякамі ахвяр фашызму сімвалічныя надмагіллі.