pdf

ЗАЛЕССЕ

Дата стварэння: 09/29/2023 10:19:58 am

Дата змены: 09/11/2024 04:18:15 pm


location Google location Yandex

Залессе, вёска, Жлобінскі раён

Зале́ссе

Вёска на тэрыторыі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1 км на ўсход ад в. Дубрава Кароткавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 70 чалавек.

У час карнай аперацыі ў кастрычніку 1943 г. гітлераўцы загубілі 23 жыхары і спалілі вёску (17 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Увекавечана на помніку спаленым вёскам у в. Кароткавічы Жлобінскага раёна і ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».