Залу́жжа
Вёска на тэрыторыі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася ў Кароткавіцкім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жыў 21 чалавек.
У час карнай аперацыі ў кастрычніку 1943 г. гітлераўцы загубілі 17 жыхароў, у т. л. траіх дзяцей, і спалілі вёску (4 двары).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі пастаўлены абеліск.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».