pdf

ЗЯЛЁНЫЯ БУДЫ

Дата стварэння: 29.09.2023 10:36:00

Дата змены: 11.09.2024 16:16:18


location Google location Yandex

Зялёныя Буды, вёска, Маларыцкі раён

ЗЯЛЁНЫЯ БУДЫ, вёска, Маларыцкі раён

Курган і абеліск на месцы знішчанай гітлераўцамі вёскі Зялёныя Буды Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Зялёныя Бу́ды (Зялёная Бу́да)

Вёска на тэрыторыі Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася на тэрыторыі Велікарыцкага сельсавета, за 2,5 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Чарняны Чарнянскага сельсавета.

У час карнай аперацыі «Трохвугольнік» 9 кастрычніка 1942 г. гітлераўцы спалілі вёску (10 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1970 г. насыпаны курган, на яго вяршыні пастаўлены абеліск.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».