Зянькі́
Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1 км на поўдзень ад в. Муквяціца Асвейскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 66 чалавек.
У час карнай аперацыі ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 40 жыхароў і спалілі вёску (22 двары).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ў 1982 г. пастаўлены мемарыяльны знак.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».