Іда́ліна
Вёска на тэрыторыі Лагойскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1,2 км на паўночны захад ад в. Кузевічы Гайненскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 60 чалавек.
У час карнай аперацыі ў студзені 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (28 чалавек, у т. л. 11 дзяцей) і спалілі вёску (10 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На магіле ахвяр фашызму ў 1951 г. пастаўлены абеліск.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».