Кавалі́
Вёска на тэрыторыі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на поўнач ад в. Слабада Вайханскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 42 чалавекі.
У час карнай аперацыі ў студзені 1943 г. гітлераўцы загубілі 28 жыхароў і спалілі вёску (12 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».