pdf

КАЗЛОЎЦЫ

Дата стварэння: 29.09.2023 10:47:36

Дата змены: 11.09.2024 16:18:36


location Google location Yandex

Казлоўцы, вёска, Полацкі раён

Казло́ўцы

Вёска на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 4 км на поўнач ад в. Баркі Азінскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 134 чалавекі.

У час карнай аперацыі ў снежні 1942 г. гітлераўцы загубілі 32 жыхары і спалілі вёску (30 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».