Кісцялёва
Вёска на тэрыторыі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Саснягі Баброўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 47 чалавек.
У час карнай аперацыі ў ліпені 1942 г. гітлераўцы загубілі 26 жыхароў — старых, жанчын і дзяцей, разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (12 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На магіле ахвяр нацызму пастаўлены абеліск, побач узведзены помнік у выглядзе сімвалічных печы і даху вясковай хаты.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».