pdf

ЛАЗАРАЎ БОР

Дата стварэння: 29.09.2023 11:36:09

Дата змены: 11.09.2024 16:18:15


location Google location Yandex

Лазараў Бор, вёска, Слуцкі раён

Ла́зараў Бор (Лазаро́ў Бор)

Вёска на тэрыторыі Слуцкага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася ў Сорагскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 32 чалавекі.

У час карнай аперацыі ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (20 чалавек, у т. л. 11 дзяцей), разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (8 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі знаходзіцца магіла ахвяр фашызму.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».