Лапако́ва
Вёска на тэрыторыі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 3 км на паўднёвы захад ад в. Стырыкі Стадолішчанскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 12 чалавек.
У час карнай аперацыі ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 12 жыхароў, вёску (5 двароў) спалілі.
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».