МАЗАЛЕЎШЧЫНА, вёска, Верхнядзвінскі раён

Памятная стэла на месцы былой вёскі Мазалеўшчына (Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці), знішчанай разам з жыхарамі нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

МАЗАЛЕЎШЧЫНА

Дата стварэння: 29.09.2023 12:48:15

Дата змены: 15.07.2024 09:19:07


location Google location Yandex

Мазалеўшчына, вёска, Верхнядзвінскі раён


Мазале́ўшчына

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на паўночны захад ад в. Стралкі Каханавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 79 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым (паводле іншых звестак — у сакавіку) 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (94 чалавекі, у т. л. 43 дзіцяці) і спалілі вёску (24 двары).

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».