pdf

МАЙ

Дата стварэння: 29.09.2023 12:51:37

Дата змены: 11.09.2024 16:18:15


location Google location Yandex

Май, пасёлак, Асіповіцкі раён

МАЙ, пасёлак, Асіповіцкі раён

Помнік знішчаным нямецка-фашысцкімі захопнікамі мірным жыхарам вёскі Вялікая Гарожа і пасёлка Май у Вялікай Гарожы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Май

Пасёлак на тэрыторыі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаны нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзіўся ў Вяззеўскім сельсавеце. Перад вайной у пасёлку жылі 57 чалавек.

У час карнай аперацыі 14 студзеня 1943 г. гітлераўцы загубілі 51 жыхара і спалілі пасёлак (17 двароў).

Пасля вайны не адрадзіўся.

Ахвяры фашызму пахаваны ў в. Вялікая Гарожа Вяззеўскага сельсавета разам з загубленымі жыхарамі гэтай вёскі. У 1974 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Пасёлак увекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».