pdf

МАКАЎЕ

Дата стварэння: 29.09.2023 15:13:57

Дата змены: 11.09.2024 16:18:15


location Google location Yandex

Макаўе, вёска, Асіповіцкі раён

МАКАЎЕ, вёска, Асіповіцкі раён

Памятны знак на месцы знішчанай нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі вёскі Макаўе.

Ма́каўе

Вёска на тэрыторыі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 10 км на паўночны захад ад в. Лазовае Градзянскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 248 чалавек.

У час карнай аперацыі «Франц» 8 студзеня 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (229 чалавек, у т. л. 53 дзіцяці) і спалілі вёску (48 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы спаленай вёскі ў 1968 г. пастаўлены памятны знак.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».