pdf

НАРКАЎШЧЫНА

Дата стварэння: 02.10.2023 10:39:22

Дата змены: 11.09.2024 16:17:33


location Google location Yandex

Наркаўшчына, вёска, Полацкі раён

На́ркаўшчына

Вёска на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася ў Палатоўскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жыў 31 чалавек.

У час карнай аперацыі ў кастрычніку 1942 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (22 чалавекі), вёску (9 двароў) спалілі.

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».