pdf

ПАДРАНДА

Дата стварэння: 02.10.2023 10:59:32

Дата змены: 11.09.2024 16:09:03


location Google location Yandex

Падранда, вёска, Гарадоцкі раён

Падра́нда

Вёска на тэрыторыі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 3 км на поўдзень ад в. Обаль Віраўлянскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жыў 201 чалавек.

У час карнай аперацыі ў лістападзе 1942 г. гітлераўцы загубілі 70 жыхароў і спалілі вёску (35 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».