Папо́ва
Вёска на тэрыторыі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1 км на паўночны ўсход ад в. Рашэтнікі Обальскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 57 чалавек.
У час карнай аперацыі ў снежні 1942 г. гітлераўцы загубілі 26 жыхароў і спалілі вёску (11 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ў 1969 г. пастаўлена стэла.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».