pdf

ПЕРАХОДЫ

Дата стварэння: 02.10.2023 12:03:42

Дата змены: 11.09.2024 16:16:18

location Google location Yandex

Пераходы, вёска, Слуцкі раён

ПЕРАХОДЫ, вёска, Слуцкі раён

Помнік загубленым нямецка-фашысцкімі захопнікамі жыхарам вёсак Пераходы, Беразінец, Жылін Брод, Задоўба, Крушнік, Палікараўка і Фадзееўка Слуцкага раёна Мінскай вобласці на месцы, дзе да Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася вёска Пераходы.

Перахо́ды

Вёска на тэрыторыі Слуцкага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1,5 км на поўдзень ад в. Жылін Брод Першамайскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жыў 131 чалавек.

У час карных аперацый у лютым і снежні 1943 г. гітлераўцы загубілі 116 жыхароў і спалілі вёску (26 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На 24 магілах ахвяр нацызму ўстаноўлены абеліскі.

На месцы былой вёскі ў 1979 г. насыпаны курган; загубленым гітлераўцамі жыхарам вёсак Пераходы, Беразінец, Жылін Брод, Задоўба, Крушнік, Палікараўка і Фадзееўка пастаўлены помнік — скульптура жанчыны ў жалобе.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».