pdf

ПЛІГАЎКІ

Дата стварэння: 02.10.2023 12:12:43

Дата змены: 11.09.2024 16:17:33


location Google location Yandex

Плігаўкі, вёска, Расонскі раён

ПЛІГАЎКІ, вёска, Расонскі раён

Стэла на магіле мірных жыхароў вёскі Плігаўкі, якія былі загублены гітлераўцамі ў 1943 г.

Плі́гаўкі

Вёска на тэрыторыі Расонскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 8 км на паўднёвы захад ад в. Альбрэхтава Альбрэхтаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 66 чалавек.

У час карнай аперацыі ў снежні (паводле іншых звестак 12 лютага) 1943 г. гітлераўцы загубілі 35 (паводле іншых звестак 32) жыхароў, у т. л. 9 дзяцей, разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (17 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На магіле ахвяр нацызму пастаўлена стэла.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».