Дата стварэння: 02.10.2023 12:17:02
Дата змены: 15.12.2023 12:29:25
Пляба́нава (Кляба́нава)
Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на паўночны ўсход ад в. Каханавічы Каханавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 82 чалавекі.
У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 15 жыхароў і спалілі вёску (14 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы спаленай вёскі ў 1975 г. насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлены абеліск.