pdf

ПРАЛЕТАРСКІ

Дата стварэння: 02.10.2023 12:44:56

Дата змены: 11.09.2024 16:16:18


location Google location Yandex

Пралетарскі, пасёлак, Кіраўскі раён

Пралета́рскі

Пасёлак на тэрыторыі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзіўся за 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Боркі Баравіцкага сельсавета. Перад вайной у пасёлку жылі 227 чалавек.

У час карнай аперацыі 15 чэрвеня 1942 г. гітлераўцы загубілі 226 жыхароў, разрабавалі маёмасць і спалілі пасёлак (31 двор).

Пасля вайны не аднавіўся.

Пасёлак увекавечаны ў мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» (Боркі).