Дата стварэння: 02.10.2023 12:56:49
Дата змены: 06.08.2024 11:07:30
Рагачо́ўская вае́нна-аператы́ўная гру́па
Рагачоўская ВАГ, Ваенна-аператыўная група пры Рагачоўскім падпольным райкаме КП(б)Б.
Партызанскае злучэнне, якое дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (Клічаўскі, Кіраўскі і Бярэзінскі раёны Магілёўскай вобласці і Крупскі раён Мінскай вобласці).
Таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем.
Створана 12 сакавіка 1944 г. у Клічаўскім раёне на базе партызанскага палка 255‑га і атрадаў 252‑га, 257‑га, 259‑га расфарміраванай партызанскай брыгады 8‑й Рагачоўскай.
Рагачоўская ВАГ (у складзе 2 305 партызан) злучылася з Чырвонай арміяй 27 і 28 чэрвеня 1944 г.
Кіраўніцтва ВАГ: сакратар Рагачоўскага падпольнага райкама КП(б)Б I. Ц. Зуевіч, камандзір В. В. Чысцякоў, начальнік штаба М. Ф. Рубіс.