Ру́дзіха
Вёска на тэрыторыі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на захад ад в. Лапцёўка Віраўлянскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жыў 51 чалавек.
У час карнай аперацыі ў лістападзе 1942 г. гітлераўцы загубілі 20 жыхароў і спалілі вёску (15 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».