pdf
РУДКОВА, вёска, Уздзенскі раён

Абеліск і стэлы з прозвішчамі загубленых мірных жыхароў на месцы знішчанай гітлераўцамі вёскі Рудкова.

РУДКОВА

Дата стварэння: 02.10.2023 14:34:42

Дата змены: 11.09.2024 16:16:18


location Google location Yandex

Рудкова, вёска, Уздзенскі раён


Рудко́ва

Вёска на тэрыторыі Уздзенскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 6 км на ўсход ад в. Цеплень Дзешчанскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 58 чалавек.

У час карнай аперацыі ў сакавіку (паводле іншых звестак — 23 студзеня) 1943 г. гітлераўцы загубілі 27 жыхароў, у т. л. 11 жанчын і 13 дзяцей, разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (11 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы былой вёскі ў 1970 г. пастаўлены абеліск з барэльефам партызана і партызанкі і 2 стэлы з прозвішчамі тых, хто загінуў.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».