Дата стварэння: 24.10.2023 09:07:55
Дата змены: 11.09.2024 16:12:34
«Большэві́к» («Бальшавік»)
Газета, заснавана ў красавіку 1935 г. як орган Капаткевіцкага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай вобласці (да 25.6.1941).
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Капаткевіцкага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла ў 1943 г. Вядома 18 нумароў (№ 9–26) за перыяд з 25 мая да 17 лістапада 1943 г. на беларускай мове. Рэдактары: А.-Г. Л. Каплан, I. Р. Ганусевіч (са жніўня 1943).
Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. У снежні 1952 г. назва змянілася на «За камунізм». Друкавалася як орган Капаткевіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай (да студзеня 1954) і Гомельскай абласцей. Выданне газеты спынена на № 32 за 21 красавіка 1962 г.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.