ГОЛАС ПАРТЫЗАНА, газета, орган Даманавіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б
pdf

«ГОЛАС ПАРТЫЗАНА»

Дата стварэння: 24.10.2023 09:16:25

Дата змены: 11.09.2024 14:23:05


ГОЛАС ПАРТЫЗАНА, газета, орган Даманавіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б

Газета «Голас партызана» — орган Даманавіцкага подпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Го́лас партыза́на»

Газета, заснавана ў сакавіку 1935 г. пад назвай «За бальшавіцкія калгасы» як орган Даманавіцкага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай вобласці. Выходзіла да 18 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Даманавіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў 1943 г. Вядома 11 нумароў (№ 15–25) за перыяд з 1 ліпеня да 10 кастрычніка 1943 г. на беларускай мове. Нумары газеты за 30 верасня (№ 24) і 10 кастрычніка (№ 25) выйшлі ў в. Азарычы Даманавіцкага раёна Палескай вобласці (гарадскі пасёлак у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці). Рэдактар А. У. Броўка.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад даваеннай назвай. З канца снежня 1952 г. называлася «Калгасная праўда». Друкавалася як орган Даманавіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай (да студзеня 1954) і Гомельскай абласцей. Выданне спынена на № 6 за 20 студзеня 1960 г.