Дата стварэння: 24.10.2023 09:16:42
Дата змены: 11.09.2024 14:23:05
«Го́лас селяні́на»
Газета, заснавана ў верасні 1939 г. як орган Часовага ўпраўлення Стаўбцоўскага павета (да 18.12.1939), Стаўбцоўскага павятовага камітэта КП(б)Б і павятовага выканаўчага камітэта (20.12.1939 — 29.1.1940), Стаўбцоўскага райкама КП(б)Б і раённага выканаўчага камітэта Баранавіцкай вобласці (2.2.1940 — 19.6.1941).
У час Вялікай Айчыннай вайны орган Стаўбцоўскага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла ў 1943–1944 гг. Вядома 35 нумароў (№ 10–12, 15–17 за 1943; № 18/19, 3–27 за 1944) за перыяд з 24 кастрычніка 1943 г. да 6 ліпеня 1944 г. на беларускай і рускай мовах. У 1944 г. выпускала дадатак «Партызанскае жыга́ла» на беларускай мове.
Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. З 1 мая 1962 г. мела назву «Прамень». З 1965 г. друкавалася як орган Стаўбцоўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Мінскай вобласці.
Раённая газета, выходзіць 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт і Стаўбцоўскі раённы Савет дэпутатаў.