ЗА РОДИНУ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Віцебскага падпольнага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных
pdf

«ЗА РОДИНУ»

Дата стварэння: 24.10.2023 09:22:02

Дата змены: 11.09.2024 14:35:47


«За Ро́дину»

Газета, заснавана ў ліпені 1938 г. пад назвай «Калгасная трыбуна» як орган Віцебскага райкама КП(б)‌Б i раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выходзіла да 1 ліпеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Віцебскага падпольнага райкама КП(б)‌Б i раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выходзіла ў 1942–1943 гг. на тэрыторыі Віцебскага раёна. У верасні — лістападзе 1942 г. называлася «Колхозная правда». Вядомы 2 нумары за 3 красавіка 1943 г. (№ 2) і 1 мая 1943 г. (№ 3) на рускай мове. Рэдактар Я. І. Качан (Якуб Качан).

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад даваеннай назвай. З 26 красавіка 1962 г. змяніла назву на «Ленінская праўда». З 1965 г. друкавалася як орган Віцебскага райкама КПБ i раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

З 1994 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Жыццё Прыдзвіння» на беларускай і рускай мовах 2 разы на тыдзень. Заснавальнікі — Віцебскі раённы выканаўчы камітэт і Віцебскі раённы Савет дэпутатаў.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Регионы Беларуси. Витебская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 2. Кн. 1 / Редкол.: Т. В. Белова (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010.

  3. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.

  4. Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.

  5. Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.

  6. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.

  7. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2004.

  8. І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  9. Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.

  10. Подпольная и партизанская печать Беларуси: газеты, листовки, рукописные материалы, стенгазеты / сост.: А. В. Белый, В. Ю. Лысенко. – Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2015. – 1CD-ROM.