Дата стварэння: 24.10.2023 09:28:26
Дата змены: 11.09.2024 16:01:20
Запо́льскае камсамо́льска-маладзёжнае падпо́лле
Дзейнічала ў час Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1941 г. — ліпені 1944 г. у в. Заполле Ружанскага раёна (цяпер у Пружанскім раёне) Брэсцкай вобласці пад кіраўніцтвам Ружанскага антыфашысцкага камітэта і Ружанскага падпольнага райкама ЛКСМБ (са жніўня 1943).
Па стане на 1942 г. налічвала 16 чалавек.
Сакратары: Я. I. Гардзей (жнівень 1941 — май 1943), [У. I.] Прадко (чэрвень — жнівень 1943), I. М. Маньчык (жнівень 1943 — ліпень 1944).
Падпольшчыкі здабывалі зброю і боепрыпасы, перадавалі іх партызанам, прымалі па радыё зводкі Саўінфармбюро, распаўсюджвалі лістоўкі, праводзілі дыверсіі. Здабыўшы шрыфты, падпольшчыкі ў 1942 г. абсталявалі друкарню, дзе друкаваліся лістоўкі Брэсцкага міжраённага «Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі».
У барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі I. В. Дэйко, А. А. Куніца, I. А. Куніца, [У. I.] Прадко і інш.
У в. Заполле ў гонар падпольшчыкаў у 1975 г. пастаўлены абеліск.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1990.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Пружанскага раёна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1992.