ЗНАМЯ СВОБОДЫ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Дзятлаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці
pdf

«ЗНАМЯ СВОБОДЫ»

Дата стварэння: 24.10.2023 09:33:43

Дата змены: 11.09.2024 14:18:05

ЗНАМЯ СВОБОДЫ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Дзятлаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці

Газета «Знамя свободы» — орган Дзятлаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Зна́мя свобо́ды»

Газета, орган Дзятлаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Выходзіла ў 1944 г. Вядома 10 нумароў (№ 5–14) за перыяд з 23 сакавіка да 22 мая 1944 г. на рускай мове. Рэдактар Р. В. Макараў.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад назвай «За новую вёску». У канцы сакавіка 1960 г. змяніла назву на «Сцяг камунізму». З 1 красавіка 1965 г., пасля перапынку ў выданні, выходзіла пад назвай «Перамога». Друкавалася як орган Дзятлаўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Гродзенскай вобласці.

Раённая газета, выходзіць пад папярэдняй назвай «Перамога» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт і Дзятлаўскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.