pdf

ЮРАЎСКІЯ

Дата стварэння: 24.10.2023 09:48:55

Дата змены: 11.09.2024 16:15:34


location Google location Yandex

Юраўскія, вёска, Іўеўскі раён

Юраўскі́я (Ю́раўскія)

Вёска на тэрыторыі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 3 км на ўсход ад в. Белы Бераг Бакштаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 25 чалавек.

У час карнай аперацыі ў ліпені 1943 г. гітлераўцы загубілі 19 жыхароў і спалілі вёску (7 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».