Я́мішча
Вёска на тэрыторыі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 5,5 км на паўночны ўсход ад в. Роўнае Мішневіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 70 чалавек.
У час карнай аперацыі ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 59 жыхароў і спалілі вёску (18 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы, дзе раней знаходзілася Ямішча, у 1969 г. ўстаноўлена стэла.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».