Дата стварэння: 02.11.2023 16:28:19
Дата змены: 11.09.2024 14:43:24
«За свабо́дную Белару́сь»
Франтавая газета.
Выдавалася Палітупраўленнем Калінінскага фронту пры ўдзеле Цэнтральнага камітэта КП(б)Б у час Вялікай Айчыннай вайны з 18 сакавіка да лістапада 1942 г. на беларускай мове. Рэдактар І. Д. Гурскі. Выпускала сатырычны лісток «Партызанская дубінка».
Выданне было разлічана на жыхароў акупіраванай тэрыторыі Беларусі і беларускіх партызан, інфармавала чытачоў пра падзеі на франтах і ў савецкім тыле, партызанскую барацьбу і злачынствы ворага. На старонках газеты друкаваліся паведамленні пра дзейнасць навуковых устаноў і творчых аб’яднанняў БССР у савецкім тыле; змяшчаліся артыкулы пра герояў вайны, творы беларускіх (Я. Коласа, П. Броўкі, П. Глебкі, К. Л. Губарэвіча, К. Крапівы, П. Панчанкі, М. Танка) і рускіх (У. В. Вішнеўскага, А. А. Суркова, М. С. Ціханава, І. Р. Эрэнбурга) пісьменнікаў.