Дата стварэння: 02.11.2023 16:35:36
Дата змены: 11.09.2024 15:48:26
«Партиза́нская пра́вда»
Газета, орган Дунілавіцкага падпольнага райкама КП(б)Б Вілейскай вобласці і партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Вядома 8 нумароў (№ 1–8) за перыяд з 1 мая да ліпеня 1944 г. на рускай мове. Нумары 1–2 газеты за май 1944 г. выйшлі пад назвай «Звязда». Рэдактары: Б. Л. Айзенберг, Р. I. Інсафутдзінаў (з 30.3.1944), В. Д. Бармічаў (з 17.5.1944).
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Знамя Сталина». З ліпеня 1956 г. называлася «Новый путь». Друкавалася як орган Дунілавіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Полацкай (з верасня 1944), пасля Маладзечанскай (са студзеня 1954) вобласці. Выданне спынена на № 6 за 20 студзеня 1960 г. у сувязі са скасаваннем Дунілавіцкага раёна.