ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ М. А. ШЧОРСА, Мінскай і Вілейскай абласцей
pdf

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ М. А. ШЧОРСА

Дата стварэння: 28.12.2023 12:15:03

Дата змены: 28.05.2025 12:03:58


Партыза́нская брыга́да імя́ М. А. Шчо́рса

Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці, Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці, Заслаўскага, Мінскага, Дзяржынскага раёнаў Мінскай вобласці.

Створана ў лістападзе 1943 г. на базе атрада імя М. А. Шчорса (арганізаваны ў маі 1943), з яго вылучаны атрады: імя А. І. Мікаяна, «Перамога», імя М. І. Калініна. У студзені — красавіку 1944 г. створаны атрады: імя В. І. Чапаева, імя К. К. Ракасоўскага, імя А. С. Шчарбакова, імя Кастуся Каліноўскага.

У лютым — ліпені 1944 г. партызаны брыгады падарвалі 23 эшалоны, разбурылі каля 150 м чыгуначнага палатна. Яны правялі больш за 60 баёў, знішчылі каля 100 аўтамашын ворага.

Брыгада злучылася з Чырвонай арміяй 4 ліпеня 1944 г., на той момант уключала атрады: імя М. А. Шчорса, «Перамога», імя А. І. Miкаяна, імя М. І. Калініна, кавалерыйскі імя В. І. Чапаева, імя К. К. Ракасоўскага, імя А. С. Шчарбакова, імя Кастуся Каліноўскага, у якіх змагалася 1 120 партызан.

Камандзір С. С. Ключнік, камісар I. Б. Леванкоў, начальнік штаба А. С. Шрубко.

У гонар брыгады ў в. Траскоўшчына Мінскага pаёна ў 1966 г. пастаўлены абеліск.