Дата стварэння: 02.03.2023 09:09:13
Дата змены: 11.09.2024 16:22:42
«Альбе́рт II» («Аlbert II»)
Кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць 2‑й Мінскай партызанскай брыгады ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці 11 лістапада 1942 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.
Праводзілася сіламі, якія ўдзельнічалі ў карнай аперацыі «Альберт I».
Партызаны сустрэлі праціўніка на загадзя занятым рубяжы абароны ўздоўж левага берага р. Пціч, каля вёсак Ліпск, Гарэлец, Пясчанка. Аднак гітлераўцам удалося фарсіраваць Пціч ніжэй па цячэнні і выйсці ў тыл да партызан каля Пясчанкі. Але ў фланг карнікам ударылі партызанскія атрады імя А. В. Суворава і М. І. Кутузава. Вораг быў зламаны і пачаў спешна пераходзіць да абароны ў чаканні падмацавання. Удзень партызаны ўтрымлівалі занятыя пазіцыі, увечары адарваліся ад праціўніка і выйшлі ў Асіповіцкі лес.
Партызаны брыгад імя К. Я. Варашылава і 2‑й Мінскай знішчылі варожую танкавую роту, больш за 10 аўтамашын, забілі і паранілі каля 40 карнікаў.