pdf

БАРАВЫЯ

Дата стварэння: 02.03.2023 09:57:45

Дата змены: 11.09.2024 14:48:27


location Google location Yandex

Баравыя, вёска, Верхнядзвінскі раён


Баравы́я

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на паўночны ўсход ад в. Ліпаўкі Сар’янскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы было 8 двароў і пражывалі 46 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» 16 лютага 1943 г. гітлераўцы загубілі 25 жыхароў і спалілі вёску (8 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца за 1,8 км на паўночны ўсход ад Ліпавак, на ўзлеску. На магіле пастаўлены крыж.

У 1976 г. за 1,5 км на паўночны ўсход ад Ліпавак у памяць аб в. Баравыя і яе жыхарах насыпаны курган і пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».