Дата стварэння: 02.03.2023 10:00:39
Дата змены: 11.09.2024 14:48:27
Бачкары́
Вёска на тэрыторыі Ушацкага pаёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1 км на паўднёвы захад ад в. Рагуцкія Жарскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 50 чалавек.
У маі 1944 г. гітлераўцы загубілі 12 жыхароў і спалілі вёску (13 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
У 1975 г. на месцы вёскі пастаўлены мемарыяльны знак.