pdf

«БУРАВЕСНІК»

Дата стварэння: 02.03.2023 10:15:57

Дата змены: 11.09.2024 14:48:27

«Бураве́снік» («Sturmvogel»)

Кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх акупантаў супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці 10–15 ліпеня 1943 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.

Праводзілася сіламі начальніка аховы тылу 4‑й нямецкай палявой арміі, у т. л. 774‑га батальёна 96‑га ахоўнага палка, паліцыі парадку, 624‑га асобнага ўсходняга батальёна.

На поўдзень ад в. Студзянец, каля вёсак Сасноўка і Антонаўка, карнікі былі спынены, а потым контратакаваны байцамі 13‑й Касцюковіцкай партызанскай брыгады. Насельніцтва з вёсак, якому пагражалі гітлераўцы, было схавана ў глыбіні партызанскай зоны.

Кіраўніцтва карнай аперацыяй «Буравеснік» у справаздачы вышэйшаму камандаванню прызнала поўны яе правал.