pdf

БЫХАЎСКАЯ ВАЕННА-АПЕРАТЫЎНАЯ ГРУПА

Дата стварэння: 02.03.2023 10:19:06

Дата змены: 11.09.2024 14:48:27


Бы́хаўская вае́нна-аператы́ўная гру́па

Быхаўская ВАГ, Ваенна-аператыўная група пры Быхаўскім падпольным райкаме КП(б)‌Б.

Партызанскае злучэнне, якое дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Быхаўскага, Кіраўскага і Магілёўскага раёнаў Магілёўскай вобласці і Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем.

Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Створана ў ліпені 1943 г. у Быхаўскім pаёне паводле пастановы Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)‌Б і загада Магілёўскай (абласной) ВАГ на базе партызанскіх атрадаў 810‑га, 425‑га і 225‑га расфарміраванай партызанскай брыгады 11‑й Быхаўскай і партызанскага атрада 152‑га. У ліпені створаны атрад 820‑ы, у жніўні — 830‑ы. У кастрычніку 810‑ы атрад разгорнуты ў партызанскі полк 810‑ы, 425‑ы атрад — у партызанскі полк 425‑ы, 152‑і атрад — у партызанскі полк 152‑і.

Быхаўская ВАГ 24 лютага 1944 г. у складзе 152‑га, 425‑га і 810‑га палкоў, асобных 225‑га, 820‑га і 830‑га атрадаў (агулам 3 554 чалавекі) злучылася з Чырвонай арміяй.

Кіраўніцтва ВАГ: сакратары падпольнага Быхаўскага райкама КП(б)‌Б: Е. Ц. Андрэенкаў (ліпень — лістапад 1943), Ф. П. Падалян (лістапад 1943 — люты 1944); камандзіры: Ф. П. Падалян (ліпень — лістапад 1943), I. П. Федзячэнка (лістапад 1943 — люты 1944); начальнікі штаба: I. П. Федзячэнка (ліпень — лістапад 1943), I. Б. Рутман (лістапад 1943 — люты 1944).