Дата стварэння: 15.02.2024 14:35:38
Дата змены: 11.09.2024 15:00:12
Партыза́нская брыга́да імя́ П. К. Панамарэ́нкі
Дзейнічала ў час Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Халопеніцкага, Барысаўскага і Крупскага раёнаў Мінскай вобласці.
Створана ў студзені 1944 г. на базе асобных атрадаў: «За Радзіму» (арганізаваны ў чэрвені 1942, да верасня 1942 — атрад «Стары», у жніўні 1942 — маі 1943 у складзе брыгады «Стары»), «Гвардзеец» (арганізаваны ў чэрвені 1942), імя К. Я. Варашылава (арганізаваны ў красавіку 1943, да сярэдзіны мая 1943 у складзе брыгады «Стары»). У красавіку 1944 г. арганізаваны атрад імя М. Ф. Ватуціна.
Партызаны аперацыі правялі 53 дыверсіі на чыгунках Орша — Барысаў, Вілейка — Полацк. У аперацыі «Рэйкавая вайна» знішчылі 1 467 м рэек. Спалілі 7 нямецкіх складоў з гаручым, баепрыпасамі, харчовымі прадуктамі, аўтагараж. Разграмілі варожыя гарнізоны ў вёсках Навасёлкі (жнівень 1943), Бродаўка (красавік 1944) Барысаўскага раёна, нападалі на гарнізоны ў вёсках Красналукі Халопеніцкага pаёна (студзень 1943, разам з брыгадай імя С. М. Кірава), Кішчына Слабада і Зачысце Барысаўскага раёна (сакавік 1944).
Брыгада злучылася з Чырвонай арміяй 1 ліпеня 1944 г., на той момант уключала атрады «За Радзіму», «Гвардзеец», імя К. Я. Варашылава, імя М. Ф. Ватуціна, у якіх налічвалася 935 партызан.
Камандзір брыгады Ф. С. Харланаў, камісар I. Ф. Ісачанка, начальнік штаба I. С. Баранаў.