pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД 225-ы

Дата стварэння: 15.02.2024 14:37:23

Дата змены: 21.07.2025 09:03:21


Партыза́нскi атра́д 225‑ы

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Быхаўскага, Кіраўскага і Бабруйскага раёнаў Магілёўскай вобласці і Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Створаны 4 ліпеня 1943 г. як атрад 225‑ы ў партызанскай брыгадзе 11‑й Быхаўскай на базе ініцыятыўнай групы М. Г. Кісялёва, з 17 ліпеня 1943 г. — асобны атрад у складзе Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы (Быхаўскай ВАГ).

Партызаны праводзілі дыверсіі на варожых камунікацыях, удзельнічалі ў разгроме гарнізонаў у вёсках Тайманава, Касічы, Балонаў-Сялец, Ямнае Быхаўскага раёна. У жніўні і верасні 1943 г. у складзе Быхаўскай ВАГ удзельнічалі ў аперацыі «Рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Быхаў — Тошчыца, у разгроме варожага гарнізона і чыгуначнай станцыі Тошчыца (гл. Тошчыцкі бой 1943 г.).

Атрад злучыўся з Чырвонай арміяй 24 лютага 1944 г., на той момант у ім змагаліся 344 партызаны.

Камандзір атрада М. Г. Кісялёў, камісар М. Р. Ермаліцкі, начальнік штаба А. А. Шканурка.