pdf

ВОРАНАВА

Дата стварэння: 02.03.2023 10:31:54

Дата змены: 11.09.2024 14:48:27


location Google location Yandex

Воранава (мемарыял загінуўшым жыхарам)


ВОРАНАВА, гарадскі пасёлак

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у гарадскім пасёлку Воранава.

ВОРАНАВА, гарадскі пасёлак

Помнік на магіле ахвяр фашызму — вязняў гета. Гарадскі пасёлак Воранава.

Во́ранава

Гapадскі пасёлак, цэнтр Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці, за 133 км на паўночны ўсход ад г. Гродна, за 176 км ад Мінска, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Беняконі (на лініі Ліда — Вільнюс); на аўтадарозе Ліда — Вільнюс.

Да 1940 г. мястэчка.

З 1940 г. цэнтр раёна.

У 1940 г. у Воранаве было 1 850 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Воранава акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі 23 чэрвеня 1941 г.

Цяжкія абарончыя баі з перадавымі часцямі нямецкай 3‑й танкавай групы 24–26 чэрвеня 1941 г. у раёне Воранава вялі падраздзяленні 21‑га стралковага корпуса (генерал-маёр У. Б. Барысаў) 13‑й арміі Заходняга фронту.

Нямецка-фашысцкія захопнікі ў гарадскім пасёлку і раёне загубілі 1 612 чалавек, у т. л. у гета ў Воранаве 11 мая 1942 г. 1 291 яўрэя (па іншых звестках, 1 834; вядомы імёны 1 205 чалавек) з раённага цэнтра і наваколля. На ўскраіне Воранава 14 лістапада 1941 г. гітлераўцы расстралялі 263 яўрэі (па іншых звестках, 800; вядомы імёны пяці чалавек) з Вільнюса (Літва).

На тэрыторыі раёна ў перыяд акупацыі дзейнічалі Воранаўскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада імя С. М. Кірава (Баранавіцкая вобласць).

Воранава вызвалена 11 ліпеня 1944 г. часцямі 88‑й стралковай дывізіі (палкоўнік Ф. Т. Каўтуноў) 71‑га стралковага корпуса 31‑й арміі 3‑га Беларускага фронту ў перыяд Вільнюскай аперацыі 1944 г.

У Воранаве знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму, магіла савецкага воіна (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • мемарыяльная дошка супрацоўнікам міліцыі, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў барацьбе з ворагамі савецкай улады.


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беліцк—Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994.

  4. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 4: Варанецкі—Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.

  5. Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 (7) т. Т. 2: А—Герань / Редкол.: Г. П. Пашков (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2006.

  6. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 9. Кн. 1: Гродзенская вобласць / Рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015.

  7. Регионы Беларуси. Гродненская область: в 7 т. Т. 4. Кн. 1 / Редкол.: В. В. Андреевич (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014.

  8. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Воранаўскага раёна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.

  9. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  10. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  11. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гродненская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; Москва: Фонд «Историческая память», 2021.

  12. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.

  13. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  14. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.