Вязаве́ц
Вёска (былы хутар) на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1,2 км на паўночны ўсход ад в. Трабаўшчына Ёдскага сельсавета.
У лістападзе 1942 г. у час карнай аперацыі «Нюрнберг» гітлераўцы загубілі жыхароў (44 чалавекі) і спалілі вёску (7 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.