Дата стварэння: 05.03.2024 09:10:35
Дата змены: 11.09.2024 14:28:46
«Кліч партыза́на»
Газета, заснавана вясной 1941 г. пад назвай «Большэвіцкая трыбуна». Захаваўся № 3 за 29 мая 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Міёрскага падпольнага райкама КП(б)Б Вілейскай вобласці. Выдавалася з сакавіка 1943 г. па май 1944 г. пры партызанскай брыгадзе імя М. І. Калініна (Вілейскай вобласці). Вядомы 2 нумары: № 31 (за жнівень 1943), № 32 (за кастрычнік 1943) на беларускай мове. Рэдактар П. А. Клінаў.
Пасля вызвалення Беларусі выходзіла пад назвай «Большэвіцкая трыбуна» (з 5.12.1944). З 25 снежня 1952 г. мела назву «Зара комунізма». З 1 мая 1962 г. называлася «Сцяг працы». З 1965 г. друкавалася як орган Міёрскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Віцебскай вобласці.
З 2001 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Міёрскія навіны» 2 разы на тыдзень на беларускай мове. Заснавальнікі — Міёрскі раённы выканаўчы камітэт і Міёрскі раённы Савет дэпутатаў.