КРАСНОЕ ЗНАМЯ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Халопеніцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Мінскай вобласці
pdf

«КРАСНОЕ ЗНАМЯ»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:12:50

Дата змены: 11.09.2024 15:26:25

КРАСНОЕ ЗНАМЯ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Халопеніцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Мінскай вобласці

Газета «Красное знамя» — орган Халопеніцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Кра́сное зна́мя»

Газета, заснавана ў красавіку 1935 г. як орган Халопеніцкага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Мінскай вобласці. Выходзіла да 25 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Халопеніцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў партызанскай брыгадзе імя С. М. Кірава (Мінскай вобласці, камандзір Ф. Ц. Пуставіт). Штодэкадная. Вядома 39 нумароў (№ 1–11, 13, 15–36 за 1943; № 1–12 за 1944) за перыяд з 22 лютага 1943 г. да 6 чэрвеня 1944 г. на рускай мове. Рэдактар В. А. Захарэвіч.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Чырвоны сцяг» як орган Халопеніцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне спынена на № 5 за 17 студзеня 1960 г. у сувязі са скасаваннем Халопеніцкага раёна.