Дата стварэння: 05.03.2024 09:17:37
Дата змены: 11.09.2024 14:20:25
«Наро́дный мсти́тель»
Газета, орган партызанскай брыгады «Стары» (1942) і Барысаўскага падпольнага міжрайпартцэнтра (1943) у час Вялікай Айчыннай вайны.
Выдавалася на хутары Старына (каля возера Палік, Барысаўскі раён Мінскай вобласці). Штотыднёвая. Вядома 5 нумароў (№ 1–5) за перыяд з 7 лістапада да 27 снежня 1942 г. і 19 нумароў (№ 1–19) за перыяд з 16 студзеня да 24 мая 1943 г. на рускай мове. Рэдактар В. М. Бачароў.