НАРОДНЫЙ МСТИТЕЛЬ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Шаркаўшчынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Вілейскай вобласці
pdf

«НАРОДНЫЙ МСТИТЕЛЬ»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:17:53

Дата змены: 11.09.2024 14:20:25


«Наро́дный мсти́тель»

Газета, орган Шаркаўшчынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Вілейскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Вядомы 4 нумары (№ 1–4) за красавік — чэрвень 1944 г. на рускай мове. Рэдактар К. І. Капцюгоў.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Сялянская праўда». З 2 ліпеня 1950 г. да 14 красавіка 1962 г. мела назву «Калгасны шлях». Пасля перапынку ў выданні адноўлена з 1 студзеня 1967 г. пад назвай «Кліч Радзімы». Друкавалася як орган Шаркаўшчынскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Віцебскай вобласці.

Раённая газета, выходзіць пад назвай «Кліч Радзімы» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт і Шаркаўшчынскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.