ПАРТИЗАНСКИЙ ПУТЬ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Круглянскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Магілёўскай вобласці
pdf

«ПАРТИЗАНСКИЙ ПУТЬ»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:20:42

Дата змены: 11.09.2024 14:31:28

ПАРТИЗАНСКИЙ ПУТЬ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Круглянскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Магілёўскай вобласці

Газета «Партизанский путь» — орган Круглянскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Партиза́нский путь»

Газета, заснавана ў 1935 г. пад назвай «Бальшавік Кругляншчыны». У 1938–1941 гг. называлася «За сацыялістычнае спаборніцтва». Орган Круглянскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Магілёўскай вобласці.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Круглянскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Вядома 11 нумароў (№ 1–6 за 1943; № 1–5 за 1944) за перыяд з 12 жніўня 1943 г. да 11 мая 1944 г. на рускай мове. Першы нумар быў выдадзены ў друкарні газеты «За Радзіму» [орган Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)‌Б], астатнія нумары — у лясной друкарні Круглянскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Рэдактар І. С. Ігнатовіч.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Ленінскі сцяг» да 17 верасня 1959 г. Пасля перапынку ў выданні адноўлена 1 студзеня 1967 г. пад назвай «Сельскае жыццё». Друкавалася як орган Круглянскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

Раённая газета, выходзіць пад назвай «Сельскае жыццё» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Круглянскі раённы выканаўчы камітэт і Круглянскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.